Мае захапленні

У вольны час, люблю разважаць, свае думкі і ўражанні пакідаю на паперы...яна вытрымае....
Крок наперад…
…. Калі думаеш пра будучыню, то адразу ж задаешся пытаннем: а што ж там, наперадзе? Што чакае мяне ? Які лёс у мяне? І зусім на хвілінку становіцца страшна, страшна крочыць наперад. Напэўна, задумвацца аб гэтым пытанні ніколі не трэба, а проста рашуча і ўпэўненна крочыць, бо жыццё складаная рэч і знайсці ў ім адказы на ўсе пытанні проста немагчыма….
         Адзінота, смутак, боль- колькі сэнсу закладзена у гэтыя, на першы позірк здаецца, простыя словы. Але калі гэта адчуваецца на душы, то кожны разумее, што яны значаць, і як цяжка з гэтым змагацца, змагацца ў адзіноце.
         Колькі добрага і светлага, бадзёрага і рашучага, чакае нас наперадзе, патрэбна зрабіць толькі крок, крок наперад. Адчуўшы асалоду жыцця, смак шчырасці, павагі і ўдзячнасці, разумееш- жыццё даецца недарма, патрэбна толькі знайсці правільную сцежку, сцежку жыцця, якая накіруе ў правільны бок…
         Жыццё даецца аднойчы, і другога шансу ўжо не будзе, а ў маей галаве мраяцца думкі, думкі, якія я ніколі не гавару ў слых…
         Якую ж важную ролю адыгрывае дамамога ў жыцці, дапамога з боку родных і блізкіх людзей, і як цяжка, калі яе зусім не адчуваеш, не адчуваеш таго клопату і цеплыні,пяшчоты і ласкі, ад самых,здаецца, блізкіх людзей. А ўсё  чаму? Упушчаны час, патрэбная ўвага “адсунута” на задні план, мы перастаем разумець адзін аднаго, думаем толькі пра сябе і зусім не заўважаем таго галоўнага, без чаго жыццё проста не магчыма. Мы развучыліся суперажываць, радавацца чужым поспехам, развучыліся прыходзім на дапамогу. Вы скажаце:- Час цяпер такі. Не, шаноўныя, не час такі, мы такія. Мы робімся эгаістамі, дзеля сваёй выгоды гатовы на многае, умеем хлусіць, бачым каго, але толькі не сябе. А ці варта такое жыццё, ці аставіць яно добры адбітак на зямлі, пасля сябе? Напэўна не.
         Праца, любімы занятак, захапленне чым-небудзь, вось, што дапамагае ў жыцці. Мы ўпэўнена робім крок наперад, бо ведаем, без гэтага не магчыма, гэта не ў якім разе нельга прапусціць.

         Задумваюся, а ці правільна жыву я?, пытанне, якое застаўляе паразважаць, але час пакажа, і абавязкова ўсё раставіць на свае месцы, а я  буду крочыць далей, крочыць па сцежцы, якая абавязкова накіруе мяне ў правільны бок, патрэбна зрабіць толькі крок, крок наперад… 
Вольга Лясота

Комментариев нет:

Отправить комментарий