Пра мяне


Лясота Вольга Юр'еўна, 

 выхавацель дашкольнай адукацыі 

 ДзУА "Яслі-сад №3 г.Слоніма".

З 2012 г. воляю лёсу я стала выхавальнікам ДзУА "Яслі-сад №3 г.Слоніма", - у доме, дзе нараджаецца цуд. Калі я пачала авалодваць дашкольнай мудрасцю, то нават здзівілася, як шмат патрабуецца для працы, якая неазнаёмленым здаецца зусім простай. Неабходна быць добрай, справядлівай, цiкавай, прыгожай і жывой, адгукацца на ўсё, што адбываецца з дзецьмі. Ўнікаць ва ўсе іх справы, быць цярплівай, ўсмешлівай, вынаходлівай. Я іду да дзяцей з адкрытай душой, з чыстым сэрцам. Каб даведацца пра дзіця больш, сэрца выхавальніка павінна быць не толькі добрым, але і "відушчым". Я не баюся лішні раз пахваліць дзіця, нават тады, калі яго поспехі вельмі сціплыя. Гэта выхоўвае ў дзяцей упэўненасць у сабе, выклікае жаданне зрабіць наступны крок. Для мяне важна, каб дзіця паверыла мне, захавала павагу і ўдзячнасць. Апраўдаць яго давер - вялікая і пачэсная адказнасць. І я пытаюся ў сябе, што ёсць ва мне, каб апраўдаць надзеі і чаканні гэтых маленькіх, але з вялікай літары Людзей? 
- Я імкнуся, каб дзеці мяне любілі, таму сама вельмі люблю іх; 
- Я так мала памятаю складаныя лабірынты дзяцінства, што дазваляю дзецям вучыць мяне, і сама вучуся ў іх кожны дзень;
- Я люблю, калі мяне ўспрымаюць такой, якая я ёсць, таму прымаю кожнае дзіця, цаню і паважаю яго індывідуальнасць; 
- Я - чалавек, а чалавеку ўласціва памыляцца, таму я цярплівая да памылак дзіцяці; 
- Я навучылася ўсяму, што я ведаю на ўласным вопыце, таму дазваляю дзецям набываць іх уласны вопыт;
- Я адчуваю страх, калі безабаронная, таму дакранаюся да безабароннага свету дзіцяці з асаблівай любоўю і пяшчотай. .....

Комментариев нет:

Отправить комментарий